5 верасня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага-Зэйдэля; 1901–1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.
2021 г. — 225 гадоў з часу пабудовы Свята-Міхайлаўскай царквы ў в. Рубель (Столінскі р-н; 1796), помніка народнага драўлянага дойлідства
Свята-Міхайлаўская царква пабудавана ў 1796 г. у вёсцы Рубель Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы старой царквы. На той час прыход складаўся з вёсак Рубель і Хотамель, у якіх пражывалі 509 душ мужчынскага полу і 536 душ жаночага.
2021 г. — 140 гадоў з часу пабудовы Свята-Ільінскай царквы ў в. Велямічы (Столінскі р-н; 1881), помніка народнага драўлянага дойлідства
Свята-Ільінская царква пабудавана ў 1881 г. у вёсцы Велямічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы царквы 1724 г., якая была невялікай (65 кв. м) і патрабавала капітальнага рамонту.
8 верасня 2021 г. — 25 гадоў з дня першага рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі» (г. Столін; 1996)
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны сельскагаспадарчыя кірмашы ў Беларусі не праводзілі. У 1980-я гг. былі зроблены спробы адрадзіць традыцыйныя кірмашы як святы ўраджаю. Першы пасляваенны кірмаш з традыцыйнымі гульнямі, песнямі адбыўся ў г. Століне Брэсцкай вобласці 11 кастрычніка 1981 г. Затым столінцы штогод ладзілі святы «Палескі кірмаш», назапасілі вопыт і традыцыі. Пасля вяртання ў беларускую эканоміку рыначных адносін вырасла цікавасць да арганізацыі кірмашоў.
19 жніўня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Канстанцінавіча Харашуна (1961), мастака
Аляксандр Канстанцінавіч Харашун нарадзіўся 19 жніўня 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў рабочай сям’і. З дзяцінства захапляўся маляваннем. Скончыў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1978). Служыў у Савецкай арміі (у Чэхаславакіі пад Прагай).
14 сакавіка 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Андрэевіча Місько (1931–2011), публіцыста, пісьменніка, перакладчыка
Павел Андрэевіч Місько нарадзіўся 14 сакавіка 1931 г. у вёсцы Старцавічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1955).
28 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Бруцкага (1951–2020), суднабудаўніка, грамадскага дзеяча
Віктар Паўлавіч Бруцкі нарадзіўся 28 верасня 1951 г. у вёсцы Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Павел Віктаравіч, быў даволі адукаваным, маці, Кацярына Мацвееўна, непісьменнай, яны вельмі хацелі вывучыць сыноў Анатоля, Віктара i Андрэя. Вёска стаіць на левым беразе ракі Гарынь, па якой хадзілі буксіры з баржамі. Малому Віктару хацелася звязаць лёс з раматычнай прафесіяй рачніка.
2021 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Карпа Самуйлавіча Петраўца (1891–1955), удзельніка Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў
Карп Самуйлавіч Петравец нарадзіўся ў 1891 г. у Давыд-Гарадку Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сям’і рамесніка. Скончыў народнае вучылішча. Працаваў шаўцом разам з бацькам. Шавецкая справа ў мястэчку была паважанай. Боты, вырабленыя ў Давыд-Гарадку, славіліся далёка за межамі Палесся.
13 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Седляра (1920–2008), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Міхаіл Васільевіч Сядляр нарадзіўся 13 кастрычніка 1920 г. у вёсцы Рамель Пінскага павета (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Дзмітрыевіч, у 1941 г. быў адным з арганізатараў першага калгаса. У час Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл быў членам падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (8 ліпеня 1944 г.) выконваў даручэнні Давыд-Гарадоцкага райваенкамата.
5 лістапада 2020 г. — 65 гадоў з дня адкрыцця Столінскага раённага краязнаўчага музея (1955)
Столінскі раённы краязнаўчы музей быў заснаваны па рашэнні райвыканкама ад 1 жніўня 1953 г. Ля вытокаў стварэння стаялі першы дырэктар Вера Мацвееўна Очкіна і навуковы супрацоўнік Яўстафій Юльянавіч Высоцкі. Іх рукамі і энтузіязмам амаль на пустым месцы была створана першая экспазіцыя, якая адкрылася 5 лістапада 1955 г. Размяшчалася яна на другім паверсе двухпавярховага будынка па вул. Леніна, 3, меліся дзве экспазiцыйныя залы плошчай 53 кв. м — прыроды і гісторыі.